BE RU EN

За вывешванне сцяга Украіны на гмаху ў Маскве могуць даць сем гадоў

  • 21.08.2014, 12:44

Крымінальная справа паводле факту размалёўвання зоркі на шпілі гмаху на Кацельнічэскай набярэжнай перакваліфікавана з «вандалізму» на «хуліганства».

Тэрмін максімальнага пакарання за хуліганства, учыненае групай асоб, складае сем гадоў пазбаўлення волі.

Спачатку ў СМІ прайшла інфармацыя пра тое, што акцыю зладзіў ўкраінскі руфер. Аднак маскоўская паліцыя зняпраўдзла ягонае дачыненне да гэтага правапарушэння. У сераду праваахоўныя органы затрымала чатырох чалавек паводле падазрэння ў дачыненні да гэтага інцыдэнту. Вечарам сталі вядомыя іх імёны. Гэта Шыракажухоў Аляксей, Караткова Яўгенія, Лехоаў Аляксандр, Ляпёшкіна Ганна. Усе яны грамадзяне Расеі, пры сабе мелі пасведчанні кіроўцаў.

Апошнія навіны