Беларуская інтэрнэт-крама зняла з продажу кнігі пра тэрарыста Гіркіна
- 21.08.2014, 11:27
Дзесяткі чытачоў абурыліся, што адыёзныя расейскія выданні прадае беларуская пляцоўка.
Сёння раніцай з сайта найбуйнейшай беларускага інтэрнэт-крамы Oz.by зніклі кнігі «Оборона Донбасса. Игорь Стрелков ужас бандеровской хунты» і «Крым навеки с Россией. Историко-правовое обоснование воссоединения республики Крым и города Севастополь с Российской Федерацией».
Яны з'явіліся ў продажы некалькі дзён таму, піша «Наша Нiва».
Дзесяткі чытачоў абурыліся, што адыёзныя расейскія выданні прадае беларуская пляцоўка.
Пад кнігай пра тэрарыста Гіркіна (у анатацыі яго называлі «гонар, розум і сумленне расейскага народа») негатыўных каментароў было больш за пяцьдзесят, перш чым яе знялі з продажу. Выданне аб «расейскім Крыме» прастаяла крыху даўжэй.
Спачатку адміністратар сайта проста выдаляў негатыўныя каментары.
Пасля абурэння чытачоў інтэрнэт-крама Oz.by зняла з продажу гэтыя кнігі.