BE RU EN

Экс-дзяржсакратар ЗША: Расея ўжо ўварвалася ва Украіну

  • 21.08.2014, 10:17

Былы дзяржсакратар ЗША Строўб Тэлбат мяркуе, што Расея ўжо не хавае свайго ўварвання ва Украіну, але вынікам такіх дзеянняў будзе параза Пуціна.

Пра гэта ён сказаў падчас выступу ў адным з вядучых амерыканскіх стратэгічных «мазгавых цэнтраў» - Інстытуце Брукінгса, які сам Тэлбат цяпер узначальвае, перадае «Радыё Свабода».

«Мы павінны перастаць думаць у тэрмінах таго, што мы будзем рабіць, калі Расея фактычна ўрываецца ва Украіну. Расея ўжо ўварвалася ва Украіну. Яны зрабілі гэта часткамі - праз «зялёных чалавечкаў», і некаторы час гэта магло быць апісана як таемнае ўварванне. Гэта больш не з'яўляецца таямніцай, і Пуцін саступіць, расейцы агулам зазнаюць паразу», - адзначыў Тэлбат.

Нагадаем, ЗША, краіны Еўразвязу і некалькі іншых дзяржаў свету ўвялі супраць Расеі некалькі этапаў санкцый праз анэксію Крыма і далейшыя дзеянні супраць Украіны. Цяпер гэта не змяніла палітыку Пуціна да Кіева.

Краіны Захаду і Украіна абвінавачваюць Маскву ў пастаўцы зброі і баевікоў на Данбас. Расейская ўлада гэтыя абвінавачванні адмаўляе.

Апошнія навіны