BE RU EN

Намесніка старшыні суда Савецкага раёна Гомеля судзяць за хабар

  • 21.08.2014, 9:47

Крымінальную справу разглядае Вярхоўны суд Беларусі.

Пачалося слуханне крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка старшыні суда Савецкага раёна Гомеля Юрыя Жорава. Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда, былы намеснік старшыні суда абвінавачваецца ў атрыманні хабару і «падрыхтоўцы да злачынства», гэта значыць паводле двух артыкулаў крымінальнага кодэксу. Іншыя падрабязнасці пакуль не выдаюцца, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, малады суддзя занадта хутка падняўся па кар'ернай лесвіцы. Магчыма, гаворка ідзе аб злачыннай групе, якая займалася вымагальніцтвам хабараў. Разам з суддзёй таксама быў затрыманы адвакат і яшчэ трое падазраваных. Дарэчы, маці абвінавачанага ў злачынстве адваката - былая намесніца начальніка галоўнай управы юстыцыі Гомельскага аблвыканкама і намесніца старшыні камісіі «савета рэспублікі» ў заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Апошнія навіны