BE RU EN

Пад Ваўкавыскам пройдзе фестываль феерверкаў

  • 21.08.2014, 9:27

Міжнародны фестываль феерверкаў пройдзе ў Ваўкавыскім раёне 30 жніўня.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Ваўкавыскім райвыканкаме.

Мерапрыемства адбудзецца ў маляўнічым месцы на беразе возера ў аграгарадку Вярэйкі ў рамках раённага свята, прысвечанага заканчэнню ўборкі ўраджаю і ўшанаванню ўдзельнікаў жніва. На фестываль запрошаныя вядомыя піратэхнічныя беларускія, расейскія, украінскія і польскія каманды, якія з'яўляюцца прызёрамі міжнародных паказаў. Адбудзецца конкурс феерверкаў. Судзейская калегія з удзелам прадстаўнікоў міжнародных піратэхнічных асацыяцый вызначыць найлепшае піратэхнічнае шоў.

Таксама гледачоў чакае пазаконкурсны гала-феерверк ад беларускай каманды «Кальвін», якая з'яўляецца чэмпіёнам гэтага года Міжнароднага фестывалю феерверкаў у Чэбаксарах (Расея).

Для саміх удзельнікаў фестываль - гэта магчымасць прадэманстраваць апошнія навінкі піратэхнічнага мастацтва, якія абавязкова ўвойдуць у пастаноўкі феерверкаў у сусветных шоў, мяркуюць арганізатары мерапрыемства.

Падчас фестывалю таксама пройдуць паказальныя выступленні творчых калектываў Ваўкавыска ды іншых рэгіёнаў Беларусі. Будуць працаваць гандлёвыя і кірмашовыя павільёны. Аграгарадок цалкам ператворыцца ў пешаходную зону. Уваход на фестываль бясплатны.

Апошнія навіны