BE RU EN

Беларусь зэканоміць на слупах на мяжы з Украінай

  • 21.08.2014, 9:10

Уздоўж мяжы з Украінай будуць устаноўленыя новыя, танныя памежныя знакі з пластмасы.

Пра гэта распавёў у інтэрв'ю БелТА начальнік управы дэлімітацыі і дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы Дзяржпамежкамітэта Беларусі Аляксандр Архіпаў.

«Папярэднія вырабы абыходзіліся дорага (амаль $20 за штуку) і былі недаўгавечныя - яны маглі праслужыць максімум 3-5 гадоў. Да таго ж, іх выраб быў дастаткова складаны, - распавёў Архіпаў. - Адзін час мы выкарыстоўвалі жалезабетонныя слупы. Потым нашыя памежнікі практыкавалі фінскія слупы са шклапластыку. Цяпер будзем выкарыстоўваць памежныя знакі з пластмасы».

Усяго на гэтай мяжы будзе амаль 3,5 тысячы памежных знакаў. У залежнасці ад рэльефу мясцовасці будуць месцы, дзе на кіламетр усталёўваецца дзесяць знакаў, і такія, дзе толькі адзін.

Апошнія навіны