BE RU EN

Менскі транспарт развітаецца з кандуктарамі

  • 20.08.2014, 21:47

Супрацоўнікам, якія працавалі на гэтай пасадзе, з верасня прапануюць перакваліфікавацца ў кантралёраў або ў касіраў.

Пра гэта паведамляюць «Менск-Навіны» са спасылкай на «Менсктранс». Пакуль кантралёрамі працуюць больш за 220 чалавек, бліжэйшым часам іх колькасць вырасце да 400.

Некаторыя кандуктары стануць працаваць касірамі, патрэба ў якіх узрастае. Частку шапікаў продажы білетнай прадукцыі пераводзяць на падоўжаны рэжым працы. Акрамя таго, з'яўляюцца новыя пункты рэалізацыі талонаў і праязных. Нядаўна да 139 дадаліся тры спецыялізаваныя кіёскі, бліжэйшым часам збіраюцца адкрыць яшчэ 10.

Калі кандуктараў у грамадскім транспарце не будзе, у пасажыраў, якія не маюць праязнога, застанецца толькі магчымасць купіць талон ў кіроўцы ці ў кіёску. У сувязі з гэтым гараджане чакаюць, што змогуць набываць білетную прадукцыю і праз адмысловыя тэрміналы - вядзецца праца ў арганізацыі продажу квіткоў на наземны гарадскі транспарт (папаўнення рэсурсу БСК) праз інфакіёскі і банкаматы.

Апошнія навіны