BE RU EN

Абласныя цэнтры на шэсць гадзін застануцца без інтэрнэту

  • 20.08.2014, 19:06

Абласныя правайдэры «Белтэлекама» будуць часова адключаныя ад інтэрнэту 21 жніўня.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе «Белтэлекама».

«У сувязі з правядзеннем работ на сетках сувязі магчымыя кароткачасовыя перапыненні доступу ў інтэрнэт у момант пераключэння трафіку кожнага з абласных правайдэраў», - растлумачылі ў прэс-службе.

Працы на сетках сувязі будуць праводзіцца 21 жніўня з 00.00 да 06.00, яны закрануць усе абласныя цэнтры. У менчукоў праблем з доступам у інтэрнэт быць не павінна.

Апошнія навіны