BE RU EN

Мянчук сам папрасіўся ў турму

  • 20.08.2014, 17:29

Пракуратура Фрунзенскага раёна Менска санкцыянавала арышт 29-гадовага менчука, абвінавачанага ў крадзяжы ровара.

Абвінавачваны, раней шэсць разоў судзімы за крадзяжы, хуліганства, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробныя правапарушэнні, учыніў злачынства 15 жніўня на вуліцы Прытыцкага ў Менску, піша БелаПАН.

Ровар мужчына скраў у пад'ездзе дома свайго прыяцеля. Транспартны сродак быў прыкавана тросам. Каб яго перарэзаць, абвінавачаны не паленаваўся схадзіць дадому за кусачкамі, а затым на скрадзеным ровары з'ехаў у ГЦ "Ждановічы". Тут ён прапаноўваў ровар усім мінакам, чым і прыцягнуў увагу міліцыі.

Некалькі гадоў таму вызваліўшыся з-за кратаў, ён нідзе не працаваў, быў моцна залежым ад алкаголю.

Ужо пасля затрымання роварнага злодзея заявіў, што хоча за краты, бо не можа не піць і не можа не красці для таго, каб зарабляць на алкаголь.

Апошнія навіны