BE RU EN

Экспартная падтрымка «БелДжы» абыдзецца ў паўмільёна даляраў

  • 20.08.2014, 16:57

Гэтая сума будзе выдзеленая з бюджэту краіны.

Экспартная падтрымка айчыннага зборшчыка кітайскіх аўто Geely толькі ў адным кірунку пастаўкі абыдзецца беларускім падаткаплатнікам, прыкладна ў паўмільёна даляраў, паведамляе АФН.

Банк развіцця РБ адкрыў экспартную крэдытную лінію нейкай кампаніі "Віраж" з Казахстана на суму $10,9 млн для разлікаў з СЗАТ "БелДжы" за аўтамабілі Geely беларускай адвёрткавай зборкі.

Крэдытная лінія адкрываецца на 1 год пад адсоткавую стаўку 1,9% гадавых і страхавое пакрыццё "Белэксімгаранта".

Згодна з дамоўленасцямі, за гэты год "БелДжы" адгрузіць ў Казахстан 883 аўтамабілі Geely на агульную суму амаль $11,5 млн, а згаданае ТАА "Віраж" гэтыя аўто прадасць і разлічыцца з Банкам развіцця.

Усё як бы нармальна і рынкава, калі б не адно але. Сёння валютныя сродкі абыходзяцца дзяржаве ў найлепшым выпадку па стаўцы 6,5% -7% гадавых (кошт запазычання валюты на ўнутраным рынку, на замежным - яшчэ даражэйшы). Такім чынам, Банк развіцця, крэдытуючы казахстанскага аўтадылера па стаўцы 1,9% гадавых, працуе ў страту. Дзяржава кампенсуе банку страты за кошт бюджэту. І толькі за адзін год паводле гэтага кантракту страты складуць амаль паўмільёна даляраў або прыкладна 30 аўтамабіляў Geely (сярэдні кошт аўто паводле кантракту з Казахстанам - 13 тысяч даляраў).

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны