BE RU EN

На заўтра ў Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне

  • 20.08.2014, 16:02

На большай частцы тэрыторыі краіны 21 жніўня чакаюцца навальніцы, месцамі - моцныя залевы.

Сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне. У асобных раёнах краіны, згодна з іх звесткамі, чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Гідраметцэнтры Беларусі.

Тэмпература паветра мінімальная ўночы +7..+ 14°C, максімальная ўдзень +17..+ 24°C, на паўднёвым усходзе да +28°C. Атмасферны ціск уначы будзе расці, днём - падаць.

Удзень 21 жніўня ў Менску чакаецца навальніца, месцамі ў горадзе - залевы.

Апошнія навіны