BE RU EN

Дыктар стадыёна ў Баранавічах: «Жыве Беларусь!» (Відэа)

  • 20.08.2014, 14:03

Баранавіцкі камэнтатар Уладзімір Майсюк быў звольнены за крытыку стадыёна.

У Баранавічах адхілілі ад працы дыктара на футбольных матчах Уладзіміра Майсюка, пасля таго як ён выказаўся ў прэсе аб дрэнным стадыёне. Майсюк параўнаў стадыён «Лакаматыў» з калгасным палеткам.

Ён больш за 20 гадоў працаваў у Баранавічах дыктарам на матчах, перадае «Радыё Свабода». Мужчына не шкадуе аб сваім звальненні.

«У мяне быў маленькі заробак, я тут мала браў. Гэта было маё хобі. Ну, страціў няшмат, але нічога, выжыву! На стадыёне тут павінен працаваць прафесіянал, які любіць спорт і ведае спорт. Будзем жыць. Жыве Беларусь!» - заявіў ён.

Апошнія навіны