BE RU EN

Болатаў збег у Расею, Гіркін з Барадаем адпачываюць

  • 20.08.2014, 12:55

Былы верхавод «ЛНР» Валерый Болатаў знаходзіцца на тэрыторыі Расеі, верхаводы «ДНР» Ігар Гіркін і Аляксандр Барадай адпачываюць.

Пра гэта ў інтэрв'ю парталу Lenta.ru сказаў народны дэпутат і памагаты тэрарыстаў Алег Цароў.

"Валерый пэўны час быў у Маскве. Дзе цяпер - не ведаю. Але ў Данбасе яго няма. Ён знаходзіцца на тэрыторыі Расеі. Болатаў быў паранены, таму цяпер праходзіць лячэнні", - сказаў Цароў.

Стралкоў адпачывае, але дзе менавіта, Царову невядома. "У Данецк ён не вярнуўся, ён таксама адпачывае", - сказаў ён, кажучы пра Барадая. Сам Цароў сказаў, што знаходзіцца ў Данецку.

Нагадаем, 14 жніўня стала вядома, што верхавод тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» Валер Болатаў сыходзіць у адстаўку. Замест яго верхаводам «ЛНР» стаў Ігар Платніцкі. Пры гэтым Болатаў заяўляў, што «не мерыцца пакідаць фронт». У жніўні «сышлі ў адстаўку» Ігар Гіркін і Аляксандр Барадай.

Апошнія навіны