BE RU EN

БАТЭ сёння згуляе са «Славанам»

  • 20.08.2014, 20:37

20 жніўня адбудзецца першы матч раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў паміж «Славанам» і БАТЭ.

Гульня адбудзецца ў Браціславе і пачнецца а 21:45 паводле беларускага часу. Трансляцыю будзе весці тэлеканал «Беларусь-2».

Матч раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў «Славан» - БАТЭ паводле папярэдніх звестак збіраюцца наведаць да двухсот заўзятараў барысаўчан.

Матч у адказ адбудзецца 26 жніўня на «Барысаў-Арэне».

Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны