BE RU EN

На знакамітым гмаху ў Маскве паднялі сцяг Украіны

  • 20.08.2014, 19:13

На адным з самых высокіх будынкаў Масквы вывесілі сцяг Украіны і перафарбавалі зорку ў жоўта-сіні колер.

Гаворка ідзе пра гмах на Кацельнічэскай набярэжнай расейскай сталіцы, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

"Там быў вывешаны таксама ўкраінскі сцяг. Пра гэта ў паліцыю паведамілі відавочцы. Цяпер на месцы працуюць супрацоўнікі паліцыі і МНС. У будынак нікога не пускаюць", - гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер на месцы працуюць супрацоўнікі паліцыі.

Характэрна, што будынак уважаецца за элітны і добра ахоўваецца, яго вышыня 176 метраў. Трапіць на яго дах без навыкаў альпінізму і спецыяльнага рыштунак практычна немагчыма.

Апошнія навіны