BE RU EN

Жыхары Калінінграда задумаліся аб «народнай рэспубліцы»

  • 2.08.2014, 18:58

У горадзе распаўсюджваюць улёткі з «Пагоняй» на фоне літоўскага сцяга.

Адначасова ў сацыяльных сетках з'явіўся заклік да правядзення акцыі ў падтрымку большай аўтаноміі Калінінградскай вобласці. Марш пад лозунгам «Хопіць карміць Маскву» хочуць правесці адначасова з падобнай акцыяй, запланаванай у Новасібірску, - 17 жніўня, піша radioheads.net.

Выданне NR Балтыя нагадвае, што падчас масавых пратэстных акцый у Кіеве, у сакавіку гэтага года трое калінінградскіх актывістаў побач з мясцовым ФСБ узнялі нямецкі сцяг. Паводле задумы актывістаў, акцыя «была звязаная з неабходнасцю прымусіць канцлерку ФРГ Ангелу Мэркель заняць больш жорсткую пазіцыю ў санкцыях супраць Пуціна», паведамлялі тады мясцовыя СМІ.

11 і 12 сакавіка за «сцяг» тады былі арыштаваныя Дзмітрый Фанароў, Міхаіл Фельдман і Алег Савін, яны правялі за кратамі ад 10 да 25 сутак.

Раней прыхільнікі незалежнасці Калінінградскай вобласці неаднаразова выходзілі на свае акцыі пад сцягамі нямецкай Прусіі.

Апошнія навіны