BE RU EN

Раскамнадзор заблакаваў артыкул на Хартыі

  • 2.08.2014, 1:07

Пад блакаванне трапіла навіна пра «Сібірскую рэспубліку».

Амерыканская хостынгавая кампаніі Amazon паведаміла, што на падставе патрабавання Генеральнай пракуратуры Расейскай Федэрацыі 27-27-2014/Ід2520-14 ад 2014/08/01 старонка з навіной «Сібіракі хочуць абвясціць «Сібірскую рэспубліку» абмяжоўваецца аператарамі сувязі на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

На думку Генпракуратуры РФ, інфармацыя утрымлівае «заклікі да масавых беспарадкаў, ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці або ўдзелу ў масавых (публічных) мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку».

«На працягу сутак з моманту атрымання гэтага паведамлення правайдэр хостынгу ці іншая асоба, якая забяспечвае размяшчэнне ў інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай сетцы, у тым ліку ў сетцы «Інтэрнэт», абавязаныя праінфармаваць аб гэтым уладальніка інфармацыйнага рэсурсу, які абслугоўваецца імі, і паведаміць яму аб неабходнасці неадкладнага выдалення інфармацыі», - гаворыцца ў патрабаванні.

Мяркуем, што гэты артыкул не з'яўляецца заклікам узяць удзел у пратэстнай акцыі і носіць выключна інфармацыйны характар. Сайт charter97.org не падпадае пад юрысдыкцыю расейскага заканадаўства. Патрабаванне выдаліць навіну з'яўляецца грубейшым парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а менавіта артыкула 34, які гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь «права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя...»

Спадзяемся, кампанія Amazon не паддасца ціску расейскіх уладаў і не стане ўводзіць ніякіх санкцый у дачыненні да нашага сайту.

Апошнія навіны