BE RU EN

Парашэнка ў трэці раз патэлефанаваў Лукашэнку

  • 19.08.2014, 21:10

Прэзідэнт Украіны падзякаваў беларускаму дыктатару.

Пётр Парашэнка падчас тэлефоннай размовы з Лукашэнкам абмеркаваў шэраг пытанняў двухбаковых адносінаў і ўрэгулявання надзвычайнай сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Прэзідэнт Украіны таксама падзякаваў дыктатару за магчымасць правядзення 26 жніўня ў Менску сустрэчы высокага ўзроўню ў фармаце Украіна - Еўрапейскі Звяз - «Еўразійская тройка».

Дагэтуль Уладзімір Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі праз тэлефон пытанні падрыхтоўкі прызначанай на 26 жніўня ў Менску сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза з прэзідэнтам Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскай камісіі.

«На просьбу Лукашэнкі Пуцін інфармаваў аб сітуацыі з гуманітарным канвоем для жыхароў паўднёвага-усходу Украіны, у тым ліку пра цяжкасці, якія ўзнікаюць з рэалізацыяй гэтай ініцыятывы», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

Апошнія навіны