BE RU EN

Тры цыстэрны з дызпалівам сышлі з рэек у Брузгах

  • 19.08.2014, 17:31

Чыгуначныя цыстэрны з дызельным палівам сышлі з рэек на пад'язных шляхах сумеснага ААТ «Віларыс» у Брузгах.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў ноч з суботы на нядзелю на аднайменнай станцыі Адэльскага сельсавета Гарадзенскага раёна. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Цыстэрны не пашкоджаныя. Высвятляюцца прычына сходу вагонаў-цыстэрнаў з рэек.

У выніку здарэння, затрымкі руху цягнікоў не здарылася. Пацярпелых няма.

Цягнік належыць Беларускай чыгунцы. У ім знаходзілася 16 цыстэрнаў з дызпалівам. Паліва трэба было даставіць на прадпрыемства «Віларыс».

Рамонтная брыгада выехала на месца надзвычайнага здарэння і правяла рамонтныя работы ў пастаноўцы платформаў на рэйкі.

Фота з архіву

Апошнія навіны