BE RU EN

Парашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Менску

  • 19.08.2014, 16:39

26 жніўня ў Менску адбудзецца сустрэча ў фармаце Украіна - ЕЗ - «Еўразійская тройка».

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

«Прэзідэнт Еўрапейскай Камісіі падтрымаў ініцыятыву прэзідэнта Украіны аб запрашэнні стараны ад ЕЗ для ўдзелу ў сустрэчы высокага ўзроўню. 26 жніўня ў Менску адбудзецца сустрэча ў фармаце Украіна - ЕЗ - «Еўразійская тройка» (Беларусь, Казахстан, Расея) для абмеркавання пытанняў, звязаных з выкананнем Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ, энэргетычнай бяспекай і стабілізацыяй сітуацыі на Данбасе», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

У сваю чаргу, прэс-служба Еўракамісіі паведаміла, што старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу прыняў пастанову прасіць вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у замежных справах і намесніка старшыні Еўракамісіі Кэтрын Эштан, еўракамісара ў гандлі Карэла дэ Гюхта і намесніка старшыні Еўракамісіі Гюнтэра Этынгера прадстаўляць Еўрапейскі Звяз на гэтай сустрэчы.

Фота: AP

Апошнія навіны