BE RU EN

Супрацоўнікі менскага ДАІ «адпомсцілі» за калег

  • 19.08.2014, 16:14

Кіроўцу папярэдзілі, што з менскім ДАІ жарты дрэнныя.

Чытач сайта charte97.org даслаў у рэдакцыю відэа, на якім бачна, як яго аўтар, аўтамабіліст Павел Сабалеўскі робіць заўвагу супрацоўніку сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі наконт няправільнай паркоўкі, а праз 5 хвілін яго самога тармозяць іншыя даішнікі і прад'яўляюць прэтэнзіі.

«Вы навошта з маім напарнікам сварыліся?» - кажа інспектар, зняты на відэа аўтарэгістратарам.

Сканчаецца ўсё складаннем пратаколу для свядомага аўтамабіліста.

Апошнія навіны