BE RU EN

Жыхарку Нясвіжа аштрафавалі за салідарнасць з Украінай

  • 19.08.2014, 14:30

Наталлі Бордак зноў прысудзілі раней скасаваны штраф.

Нясвіжскі раённы суд абавязаў актывістку выплаціць штраф за плакат «Не пуцінскай вайне з Украінай». Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Нагадаем, 24 чэрвеня Менскі абласны суд скасаваў пастанову Нясвіжскага раённага суда ў дачыненні да актывісткі аргкамітэта для стварэння партыі БХД Наталлі Бордак. Справа на новы чацвёрты разгляд была накіраваная назад у раённы суд. 15 жніўня суддзя Гвозд прызнала Наталлю Бордак вінаватай у арганізацыі пікету і зноў прызначыла выплаціць скасаваны абласным судом штраф у суме 3 750 000 рублёў. На працягу 10 дзён Наталля Бордак зноў мерыцца абскардзіць свой прысуд.

Апошнія навіны