BE RU EN

Фотафакт: У Расеі ўжо прадаюць беларускія крэветкі

  • 19.08.2014, 10:58

Учорашнія жарты сталі рэальнасцю.

Пасля ўвядзення забароны на імпартныя харчовыя тавары ў Расеі, расейцы пачалі жартаваць аб хуткім з'яўленні ў крамах беларускіх мідый ды іншых экзатычных прадуктаў. Маўляў, усё забароненае павязуць у Расею праз Беларусь і будуць прадаваць пад выглядам беларускага, піша «Наша Нiва».

Цяпер жа гэтыя жарты сталі рэальнасцю. Адзін з карыстальнікаў буйнога расейскага калектыўнага блога сфатаграфаваў беларускія замарожаныя крэветкі, якія прадаюць у краме ў Курску.

Апошнія навіны