BE RU EN

Беларусь павялічыла вытворчасць калію на 25%

  • 18.08.2014, 18:54

Беларусь у студзені-ліпені 2014 павялічыла вытворчасць калійных угнаенняў да 3,74 млн тон у пераліку на актыўнае рэчыва.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года гэты паказчык вырас на 25%. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У ліпені 2014 было выраблена 554,6 тыс тон, што на 2,4% больш, чым у чэрвені 2014 года і на 34% больш, чым у ліпені 2013 года.

Апошнія навіны