BE RU EN

Кэмбрыдж шукае «доктара шакаладных навук»

  • 18.08.2014, 17:22

У Кембрыджскім універсітэце адкрылі вакансію «доктара шакаладных навук» - распрацоўніка формулы тэрмаўстойлівага шакаладу.

Адпаведная аб'ява была размешчаная на сайце ВНУ, паведамляе Lenta.ru.

Для спецыяліста падрыхтавалі месца ў дэпартаменце хімічнай інжынерыі і біятэхналогіі. Галоўным абавязкам навукоўца стане вывучэнне ўплыву цёплага клімату на спажывецкія ўласцівасці шакаладу з тым, каб паменшыць уздзеянне тэмпературных фактараў на захаванасць формы прысмаку.

Сярод патрабаванняў да прэтэндэнтаў кіраўніцтва вышэйшай навучальнай установы ўказала наяўнасць ступені бакалаўра, досвед даследчай работы і любоў да шакаладу.

Будучаму «доктару шакаладных навук» наважылі даручыць не толькі даследчую працу, але і чытанне лекцый студэнтам.

Па заканчэнні працы над праектам навуковец атрымае ступень PhD (доктар навук).

Апошнія навіны