Лукашэнка звольніў Якабсона
- 18.08.2014, 17:03
Аляксандр Якабсон вызвалены ад пасады старшыні КДК.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
«Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь сваім указам вызваліў Аляксандра Якабсона ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю ў сувязі з пераводам на іншую працу. Выкананне абавязкаў старшыні Камітэта дзяржкантролю ўскладзенае на першага намесніка старшыні КДК Леаніда Анфімава», - гаворыцца ў паведамленні.
Аляксандр Якабсон нарадзіўся 18 красавіка 1951 года ў Гомелі.
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1973), Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ (1991).
У 1997-2001 гадах - першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама, старшыня Гомельскага гарвыканкама. З красавіка 2001 года да снежня 2010 года - старшыня Гомельскага аблвыканкама.
Указам Лукашэнкі ад 28 снежня 2010 года №691 Аляксандр Якабсон быў прызначаны Старшынём Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.