BE RU EN

Фермерам у ЕЗ выдаткуюць $170 мільёнаў праз санкцыі Расеі

  • 18.08.2014, 16:32

Еўракамісія выдаткавала рэкордную суму для падтрымкі агравытворцаў, якія пацярпелі ад забароны імпарту садавіны і агародніны ў Расею.

170 мільёнаў даляраў будуць выдаткаваныя на кампенсацыю страт ад эмбарга, а таксама для ўтрымання ад падзення коштаў на сельскагаспадарчую прадукцыю, паведамляе BBC.

На выплаты з бюджэту могуць прэтэндаваць фермеры, якія вырошчваюць памідоры, моркву, яблыкі, грушы, вінаград і іншыя прадукты.

Расея на год увяла забарону на імпарт шэрагу харчовых тавараў з ЗША, Еўразвяза, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі.

Гэтая мера стала адказам на эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расеі праз падзеі ва Украіне.

Апошнія навіны