BE RU EN

На гомельскіх АЗС пачалі выдаваць напракат электраскутары

  • 18.08.2014, 15:34

Агрэгат айчыннай вытворчасці развівае хуткасць да 25 кіламетраў у гадзіну, зараджаецца на працягу 4 - 6 гадзін ад разеткі.

Новую незвычайную паслугу прапануюць на гомельскіх аўтазапраўках «Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт»: за 50 тысяч у гадзіну тут можна ўзяць напракат электраскутар, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Канчатковы разлік залежыць ад выкарыстанага часу. У пракат выдаюцца электраскутары менскага прадпрыемства «Мотавела». Агрэгат айчыннай вытворчасці развівае хуткасць да 25 кіламетраў у гадзіну, зараджаецца на працягу 4 - 6 гадзін ад разеткі. Аднаго зарада хапае на 50 км шляху», - паведамляе «Беларуснафта».

Пакуль незвычайным транспартам можна скарыстацца толькі на двух запраўках: у Гомелі і Мазыры. Спецыялісты аддзела гандлю спадарожнымі таварамі прадпрыемства ўкараняюць паслугу ў якасці эксперыменту, вывучаюць попыт. Калі паслуга апынецца запатрабаванай, прадпрыемства гатовае адкрыць пракат электраскутараў і на іншых АЗС Гомельскай вобласці.

Фота: motovelo.by

Апошнія навіны