BE RU EN

«Фэйсбук» увёў тэг для тых, хто не разумее жартаў

  • 18.08.2014, 15:24

Сацыяльная сетка сцвярджае, што тэг з'явіўся ў адказ на скаргі карыстальнікаў.

«Фэйсбук» тэстуе новую функцыю, прызначаную для таго, каб падказваць карыстачу, што кантэнт узяты з гумарыстычнага сайта, каб занадта даверлівыя людзі не станавіліся ахвярамі розыгрышаў, паведамляе The Independent (пераклад - charter97.org).

Кожны з карыстальнікаў можа дадаць тэг [Сатыра] перад кожным матэрыялам у «Фэйсбуку», а ўсе звязаныя з гумарыстычным артыкулам матэрыялы будуць пазначаныя гэтым тэгам аўтаматычна.

«Мы запусцілі невялікі тэст, які пазначае матэрыялы-розыгрышы словам [Сатыра]», - сказаў прадстаўнік «Фэйсбуку» выданню Ars Technica, - «Усё гэта таму, што мы атрымлівалі водгукі ад карыстальнікаў, якія хацелі б больш ясна бачыць розніцу паміж жартам і праўдзівай інфармацыяй».

«Фэйсбук» паведамляе, што гэты тэст будзе актыўны на працягу месяца і будзе ужыты да сайту Onion. Кампанія не паведамляе аб ужыванні тэга ў дачыненні да іншых сайтаў, хоць матэрыялы з такіх сайтаў як Clickhole и New Yorker’s Borowitz Report таксама часта прымаюць за праўду.

Апошнія навіны