BE RU EN

Расейцы на «Крайслерах» прыехалі па мідыі ў Жлобін

  • 18.08.2014, 15:06

Блізу 10 аўто з танаваннем на шыбах з расейскімі нумарнымі знакамі былі заўважаныя ў Гомельскай вобласці.

Пра гэта ў рэдакцыю charter97.org паведамляе чытач з Жлобіна.

«Учора бачыў у горадзе дзесяць танаваных самаходаў з расейскімі нумарамі, чатыры з транзітнымі, адзін бус з танаваннем і тры - з еўрапейскімі нумарамі. Хоць зазвычай было максімум два аўтамабілі з расейскімі нумарамі. Стаянкі ля дзвюх вялікіх крам места былі загачаныя самаходамі. Аўтамабілі былі такія, якія я раней не сустракаў у горадзе: напрыклад, каля «Еўраопта» стаяў «Крайслер» шэрага колеру. Audi A6 стаяла каля былога «Алімпа», на бульвары насупраць «Белгазпрамбанка». Яшчэ адзін з самаходаў заехаў у двор 16-га мікрараёна», - распавёў ён.

Чытач мяркуе, што госці прыехалі закупляць харчы.

Апошнія навіны