BE RU EN

«Краме» не дазволілі выступаць у Дудутках

  • 18.08.2014, 14:44

Беларускаму рок-гурту не дазволілі выступіць на карпарацыйнай вечарыне.

Пра гэта рэдакцыі сайта charter97.org паведаміў лідэр легендарнага беларускага рок-гурта Ігар Варашкевіч.

«Забаранілі выступ гурта «Крама» на афіцыйным, з выплатай падаткаў, карпаратыве арнітолагаў. Сёння мне затэлефанаваў чалавек і сказаў, што дырэктара «Дудутак» кудысьці выклікалі і сказалі, каб «ніякай «Крамы» там не было». Будзем спрабаваць даведвацца, з чым гэта звязана, але зазвычай кажуць, маўляў, ніякіх забарон і чорных спісаў не існуе. Канцэрт мусіў адбыцца ў суботу», - сказаў ён.

Музыка таксама адзначае, што летась з выступамі ў «Дудутках» не было ніякіх праблем.

Нагадаем, фармальна ў Беларусі ўжо знятыя абмежаванні на выступы рок-музыкаў, уведзеныя пасля выбараў 2010 года, аднак на практыцы яны ўсё яшчэ сутыкаюцца з цяжкасцямі падчас арганізацыі і правядзення канцэртаў.

Фота з архіву charter97.org

Апошнія навіны