BE RU EN

Лондан, Нью-Ёрк і Парыж - самыя ўплывовыя гарады свету

  • 18.08.2014, 14:42

Часопіс Forbes склаў спіс самых уплывовых гарадоў свету.

Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся такія чыннікі, як наяўнасць дапаможных паслуг, даступных для транснацыянальных карпарацый, а таксама стан эканомікі ў цэлым.

Месты ацэньвалі паводле некалькіх чыннікаў, у тым ліку паводле колькасці залучаных замежных інвестыцый, піша РБК.

Першую тройцу склалі Лондан, Нью-Ёрк і Парыж. На чацвёртым месцы - Сінгапур, а замыкае пяцёрку лідэраў Токіё. На апошнім месцы апынуўся Таронта, а Масква наогул не патрапіла ў спіс.

Апошнія навіны