BE RU EN

Да Зямлі ляціць кіламэтровы астэроід

  • 18.08.2014, 14:01

Навукоўцы назвалі дату магчымага падзення на Зямлю астэроіда з індэксам 1950 DA.

Траекторыя палёту астэроіда 16 сакавіка 2880 года будзе пралягаць на мінімальнай адлегласці ад Зямлі. Папярэдне імавернасць сустрэцца з нябесным целам складае 0,3%, паведамляе Mashable.

Згодна з разлікамі астрафізікаў універсітэта Тэнэсі, прыблізная хуткасць астэроіда - 15 км на сэкунду. Дыямэтар роўны аднаму кіламэтру, піша mr7.ru.

Калі сутыкненне адбудзецца, магутнасць выбуху складзе блізу 50 000 мэгатон трацілу, або ў 2 000 000 разоў вышэйшая ў параўнанні, да прыкладу, з падзеннем бомбы на Хірасіму.

Апошнія навіны