BE RU EN

Іракскія вайскоўцы адбілі ў баевікоў плаціну ў Масуле

  • 18.08.2014, 12:31

Іракскім вайскоўцам атрымалася адбіць плаціну ў Масуле ў баявікоў групоўкі "Ісламская дзяржава".

Пра гэта BBC паведамілі прадстаўнікі ўрада ў Багдадзе.

Раней прадстаўнікі іракскіх курдаў заявілі, што ім удалося вярнуць кантроль над усходняй часткай плаціны ў Масуле, захопленай амаль два тыдні таму баевікамі групоўкі "Ісламская дзяржава". Прадстаўнікі курдскай аўтаноміі на поўначы Ірака сцвярджаюць, што яе ўзброеныя фармаванні дасягнулі значнага поспеху, нягледзячы на сур'ёзны супраціў ісламістаў.

Плаціна і электрастанцыя забяспечваюць вадой і электрычнасцю паўночны Ірак. Яны ўважаюцца за важныя стратэгічныя аб'екты: калі іх падарваць, Масул накрые 20-метровая хваля.

За апошнія некалькі месяцаў сілы ісламістаў узялі пад свой кантроль значныя тэрыторыі ў Іраку і Сірыі. Мільёны чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Апошнія навіны