BE RU EN

КДБ не супраць удзелу беларусаў у вайне з Украінай?

  • 18.08.2014, 11:58

КДБ Беларусі заяўляе аб недатычнасці да распаўсюджанай у інтэрнэце інфармацыі аб адказнасці за ўступленне беларускіх грамадзян у шэрагі ўкраінскіх сепаратысцкіх груп.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх.

"Гэтая інфармацыя з'яўляецца недакладнай. Камітэт дзяржбяспекі не мае дачынення да яе распаўсюджвання", - падкрэсліў Артур Стрэх.

Раней у інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што КДБ Беларусі распаўсюджвае ў СМІ і сацыяльных сетках папярэджанне аб небяспецы вярбоўкі грамадзян удзельнікамі незаконных узброеных фармаванняў ва Украіне. Нібыта КДБ папярэджваў патэнцыйных добраахвотнікаў аб адказнасці паводле артыкула "найміцтва" Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Апошнія навіны