BE RU EN

Расейскі прапагандыст: «Мілыя украінцы, нам патрэбен Кіеў, а не Луганск» (Відэа)

  • 18.08.2014, 11:50

Вядомы расейскі прапагандыст Сяргей Дарэнка ў сваім відэаблогу распавёў пра тое, чаго сапраўды хоча Пуцін ад Украіны.

На відэазварот Дарэнкі на сваёй старонцы ў сацсетцы адрэагаваў міністр МУС Украіны Арсен Авакаў.

«Ролік гэтага нягодніка трэба паглядзець цалкам. Выкрасліце з жыцця 5 хвілін. Тут ёсць усё: і маніпуляцыя найвышэйшай катэгорыі, і дакладны злепак жаданняў таго, каму патрэбен Кіеў, а не Луганск. «Зрабіце, як мы кажам, і ўсё будзе добра - вашыя мухі пераляцяць з трупаў на шашлыкі...» Вось такая выяўная брыда. У дапамогу вайскоўцам і перамоўнікам. Глядзіце - прачышчае глузды! А паглядзеўшы - генэруйце моц. Без закідаў і фанабэрыі, без пазёрства ды імітацыі. Рабіце тое, што можаце - рабіце тое, што павінны. А брыдзе гэтай не доўга крыўляцца…» - напісаў ён.

Апошнія навіны