BE RU EN

Беларусь заняла 10 месца на чэмпіянаце Еўропы ў лёгкай атлетыцы

  • 18.08.2014, 9:28

Два залатыя медалі здабылі беларускія спартоўцы на 22 чэмпіянаце Еўропы ў лёгкай атлетыцы ў Цюрыху (12-17 жніўня).

Узнагароды на рахунку Андрэя Краўчанкі ў дзесяцібор'і і Марыны Арзамасава ў бегу на 800 метраў.

У медальным заліку Беларусь замкнула першую дзесятку, куды ўвайшлі таксама Вялікабрытанія (12 залатых, 5 сярэбраных і 6 бронзавых узнагарод), Францыя (9, 8, 6), Нямеччына (4, 1, 3), Расея (3, 6, 13) , Нідэрланды (3, 2, 1), Польшча (2, 5, 5), Украіна (2, 5, 1), Гішпанія (2, 1, 3) ды Італія (2, 1, 0).

Два гады таму на папярэднім ЧЕ ў Хельсінкі беларускія спартоўцы здабылі два сярэбраныя і тры бронзавыя медалі (19-е месца ў медальным заліку).

Апошнія навіны