BE RU EN

19-гадовы гамяльчук перамог у Google Code Jam і атрымаў $15 тысяч

  • 16.08.2014, 18:47

Генадзь Караткевіч атрымаў перамогу ў міжнародным спаборніцтве ў праграмаванні Google Code Jam.

Ён змог падолець 26 іншых удзельнікаў мерапрыемства з ЗША, Кітая, Японіі, Украіны, Польшчы, Расеі, Карэі, Чэхіі, Балгарыі, Бразіліі і стаў уладальнікам грашовага прыза ў суме $15 тысяч, паведамляе Mashable (пераклад - onliner.by).

Раней ён таксама браў удзел у Google Code Jam і быў кваліфікаваны для ўдзелу ў фінале, аднак яго ўзрост не дазваляў дайсці да перамогі. У 2014 годзе ў спаборніцтвах у праграмаванні бралі ўдзел блізу 20 тыс чалавек. Другое месца заняў Яўген Капун з Расеі, прадстаўнік Кітая Ючжоу Гу узяў бронзу.

Варта адзначыць, што пасля школы Генадзь Караткевіч паехаў вучыцца ў Расею, ва Універсітэт ІЦМА.

Апошнія навіны