BE RU EN

Алігарх Машэнскі прадае ў РФ ласось з Нарвегіі

  • 16.08.2014, 13:25

Нарвежскі ласось паступае ў Расею ў абыход пуцінскіх санкцый.

Беларуская фірма «Санта-Брэмар» (уладальнік гандлёвай маркі «Рускае мора») за апошні тыдзень павялічыла пастаўкі ў суседнюю краіну на 30%. Пра гэта паведаміў сайту FlashNord крыніца ў кампаніі.

«Апошнія дні назіраецца ажыятаж на філе ласося. Пастаўкі расейскім кліентам павялічыліся амаль на траціну», - сказаў суразмоўца. З ягоных слоў, на перапрацоўку завозіцца нарвежскі ласось, паколькі «Беларусь не падтрымлівала эмбарга на імпарт прадуктаў, якое ўвяла Расея».

Як паведамлялася, летась група кампаній «Рускае мора» выйшла з бізнэсу ў вытворчасці гатовай рыбнай прадукцыі, прадаўшы ЗАТ «Рускае мора» беларускай «Санта Брэмар», якая належыць лукашэнкаўскаму алігарху Аляксандру Машэнскаму.

Апошнія навіны