BE RU EN

Палітвязню Васьковічу забаранілі перадаваць кнігі

  • 16.08.2014, 13:04

Тры кнігі, якія пераслала сыну ў турму ягоная маці, вярнулі назад.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

«Тры кнігі для вывучэння ангельскай мовы, якія прасіў перадаць палітвязень - два дапаможнікі для самастойнага вывучэння, а таксама адаптаваны раман Джорджа Оруэла «1984» - прыйшлі назад з паметкай «недазволеныя ўкладанні», - паведаміла Рушанія Васьковіч.

За апошніх некалькі месяцаў родныя і сябры палітвязня некалькі разоў спрабавалі рознымі шляхамі перадаць яму кнігі. Але ўсё марна.

Яўген Васьковіч цікавіцца гісторыяй Беларусі, гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, журналістыкай, палітычнымі навукамі, а таксама хацеў бы надалей вывучаць ангельскую мову, якую пачаў вывучаць у школе. Але, на жаль, патрэбныя яму кнігі ў турму не прапускаюць.

Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. У верасні 2012 года Сырамолатаў выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Апошнія навіны