BE RU EN

Alfa Romeo сутыкнуўся з тралейбусам у Менску

  • 16.08.2014, 12:36

ДТЗ адбылося на вуліцы Максіма Багдановіча.

Відавочца размясціў на форуме onliner.by відэа, на якім паказаны момант аварыі з удзелам тралейбуса і легкавога аўтамабіля Alfa Romeo на транзітных нумарах. Інцыдэнт адбыўся ў Менску на вуліцы Максіма Багдановіча, побач з прыпынкам грамадскага транспарту, размешчаным за скрыжаваннем з вуліцай Янкі Купалы.

Аўтар відэа рухаўся па крайняй левай паласе, у правай знаходзіліся два іншых транспартных сродкі, паспеўшых перабудавацца перад тралейбусам, што спыняўся. Будучы ўдзельнік ДТЗ праз нейкія прычыны пастанавіў апярэдзіць аўтамабіль з устаноўленым відэарэгістратарам, хоць месца для манеўру відавочна не заставалася. Кіроўца Alfa Romeo няправільна разлічыў траекторыю руху і, мабыць, спрабуючы не закрануць аўто злева, зачапіў правым бортам тралейбус.

Апошнія навіны