BE RU EN

Пад Берасцем затрымалі грузавік з 20 тысячамі літраў спірту

  • 16.08.2014, 11:07

Канфіскавана прадукцыя на 6 мільярдаў рублёў.

Грузавы «Мэрсэдэс Бэнц», які належаў аднаму з берасцейскіх транспартных прадпрыемстваў, перавозіў 20 тысяч літраў этылавага спірту. Ён быў спынены 14 жніўня на трасе М1 недалёка ад вёскі Федзькавічы, паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкама.

У кіроўцы, жыхара Берасця 1967 года нараджэння, не было пры сабе суправаджальных дакументаў на гэты груз. Увесь спірт на агульную суму 6 мільярдаў рублёў канфіскаваны супрацоўнікамі ГБЭП РАУС.

Апошнія навіны