BE RU EN

Франсуа Аланд запатрабаваў ад Пуціна адвесці войскі ад Украіны

  • 16.08.2014, 10:09

Прэзідэнт Францыі заклікаў Расею паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і тэрмінова адвесці войскі ад межаў.

Гэта, на думку Франсуа Аланда, дазволіць знізіць напружанасць у рэгіёне, паведамляе ТСН.

«Пакуль я з вамі размаўляю, існуе вялікае напружанне на ўсходняй мяжы Украіны. Я заклікаю, у першую чаргу Расею, паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Акрамя таго, лідэрам абедзвюх краін зрабіць неабходныя намаганні, каб спыніць эскалацыю», - сказаў Аланд падчас выступу ў Марсэлі з нагоды 70-годдзя адкрыцця Другога фронту падчас Другой сусветнай вайны.

Нагадаем, што расейская бронетэхніка ў чацвер вечарам увайшла на тэрыторыю Украіны. Гэта пацвердзіў афіцыйны Кіеў і NATO. Масква ж адмаўляе факт уварвання ва Украіну.

Апошнія навіны