BE RU EN

Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі «ўзаемную цікавасць»

  • 15.08.2014, 21:58

Лукашэнка і Пуцін праз тэлефон прадоўжылі перамовы на тэмы, якія маюць узаемную цікавасць.

Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага правадыра.

У прэс-службе Пуціна ўдакладнілі, што "закраналіся таксама пытанні супольных дзеянняў у рамках Мытнага саюза ў сувязі з прынятымі Расеяй абмежавальнымі мерамі для імпарту на сваю тэрыторыю асобных тыпаў сельгаспрадукцыі, сыравіны і харчавання з шэрагу дзяржаў".

Нагадаем, сёння, наведваючы ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі", Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў "варушыцца, выкарыстаць гэты момант і зарабіць грошы".

Апошнія навіны