BE RU EN

Украінская артылерыя знішчыла частку вайсковай тэхнікі, якая зайшла з Расеі

  • 15.08.2014, 19:21

Значная частка тэхнікі, якая зайшла на тэрыторыю Украіны з РФ, была знішчаная ўночы ўкраінскай артылерыяй.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка паведаміў прэм'ер-міністру Вялікабрытаніі Дэвіду Кэмерану.

Паводле паведамлення прэс-службы кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, суразмоўцы скаардынавалі дзеянні рэагавання на інфармацыю аб заходзе на тэрыторыю краіны з Расеі вайсковай тэхнікі, што дакладна зафіксавалі міжнародныя журналісты, у прыватнасці, газеты The Guardian.

"Прэзідэнт паведаміў, што гэтая інфармацыя дакладная і пацверджаная, паколькі значная частка гэтай тэхнікі была знішчаная ўночы ўкраінскай артылерыяй", - падкрэслівае прэс-служба прэзідэнта.

Апошнія навіны