BE RU EN

Пасла РФ выклікалі ў МЗС Вялікабрытаніі

  • 15.08.2014, 18:44

Пасол Аляксандр Якавенка выкліканы ў МЗС Вялікабрытаніі для тлумачэння з нагоды сітуацыі ва Украіне.

Лондан заклапочаны паведамленнямі аб тым, што з Расеі на тэрыторыю Украіны прайшла калона, якая складаецца з БТРаў і вайсковых грузавікоў, піша BBC.

«Сустрэча адбываецца цяпер», - адзначыла афіцыйная предстаўніца МЗС Вялікабрытаніі ў інтэрв'ю ІТАР-ТАСС. Паводле яе слоў, брытанская ўстанова выклікала расейскага амбасадара «для атрымання тлумачэнняў у сувязі з паведамленнямі аб расейскім вайсковым пранікненні на тэрыторыю Украіны і далейшым засяроджванні тэхнікі на мяжы».

Апошнія навіны