BE RU EN

Лукашэнка патрабуе вырошчваць на Палессі дыні ды кавуны

  • 15.08.2014, 16:23

Дыктатар сцвярджае, што на сваім надзеле вырасціў і кавуны, і дыні.

Лукашэнка прапаноўвае "губернатарам" паўднёвых рэгіёнаў Беларусі звярнуць увагу на вырошчванне бахчавых культур у сувязі са зменай кліматычных умоў.

Пра гэта ішла размова сёння ў час наведвання ім ААТ "Агракамбінат" Скідзельскі", паведамляе БелТА. Лукашэнка расказаў, што ў гэтым годзе на сваім ародзе вырасціў і кавуны, і дыні. Паводле ягоных слоў, кавуны выйшлі нават смачнейшыя за астраханскія.

"Высвятляецца, у нас можна вырошчваць кавуны. І гэта ў Менску, не на поўдні! А там і праблем няма ніякіх, - мяркуе ён. - Я на сабе праверыў, што ў нас можна вырошчваць бахчавыя. Навукоўцы - малайцы".

"Давайце будзем вырошчваць бахчавыя на Палессі. Трэба гэтым займацца, - адзначыў ён. - Трэба перадаць губернатарам па кавуну, каб яны пераканаліся, што гэта рэальна".

Апошнія навіны