BE RU EN

У Беларусі падаражэе інтэрнэт

  • 15.08.2014, 14:55

Беларускія інтэрнэт-правайдэры ўжо ў верасні могуць падвысіць кошт інтэрнэту ў сувязі з падвышэннем тарыфаў на паслугі пірынгу.

З 15 верасня тарыфы на доступ да пункту абмену нацыянальным трафікам (пірынг) падвышаюцца на 30-40%, гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага цэнтра абмену трафікам (НЦАТ).

Падвышэнне тарыфаў НЦАТ растлумачыў патрэбай мадэрнізацыі абсталявання і падвышэннем тарыфаў Белтэлекама на каналы сувязі да пункту пірынгу, піша АФН.

Апошнія навіны