BE RU EN

Расейскія беспілотнікі тройчы за дзень парушылі мяжу Украіны

  • 15.08.2014, 14:19

За дзень расейскія беспілотныя лятальныя апараты тройчы парушалі паветраную прастору Украіны.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу кіраўнік інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, перадае УНІАН.

«Учора ў раёне населенага пункта Макараўка ў Херсонскай вобласці пагранічны патруль зафіксаваў расейскі беспілотнік, які на вышыні да 4 км парушыў адміністрацыйную мяжу з тэрыторыі часова акупаванага Крыма. Яшчэ два выпадкі вядзення паветранай выведкі беспілотнікамі выявілі экіпажы катэраў Марской аховы ў Азоўскім і Чорным морах. Першы зафіксавалі ў раёне населенага пункта Сядоў у кірунку порта Марыупаль, другі - у раёне аддзелу памежнай службы «Скадоўск», - паведаміў Лысенка.

Апошнія навіны