BE RU EN

Абама бліжэйшым часам наведае Эстонію

  • 15.08.2014, 11:55

Эстонскі міністр замежных спраў Урмас Паэт паведаміў, што бліжэйшым часам прэзідэнт ЗША Барак Абама наведае з візітам Эстонію.

"Візіт Абамы ў Эстонію - гэта візіт блізкага сябра і хаўрусніка Эстоніі", - паведаміў Паэт у пятніцу газеце "Ээсці Пяевалехт", піша "Інтэрфакс".

Са слоў кіраўніка МЗС, "паміж Эстоніяй і ЗША трывалыя, добрыя і шчыльныя стасункі і візіт прэзідэнта ЗША з'яўляецца значнай падзеяй, асабліва ў наш час хуткіх змен у Еўропе і свеце".

Падрабязнасці візіту пакуль невядомыя.

Як чакаецца, МЗС Эстоніі апублікуе іх у пятніцу.

Паводле звестак Эстонскай тэлевізіі, візіт адбудзецца перад самітам NATO на Уэльсе, які пройдзе 4-5 верасня.

Абама будзе другім прэзідэнтам ЗША, якія наведвае Эстонію падчас знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы. У 2006 годзе Эстонію наведаў Джордж Буш.

Апошнія навіны